Хрысціянскія журналісты Беларусі аб’ядноўваюцца

26 лютага 2014 12:19  |  Грамадства

У Менску 25 лютага адбыўся арганізацыйны сход Супольнасці хрысціянскіх журналістаў. У паседжанні прынялі ўдзел дзесяць чалавек розных хрысціянскіх канфесій, якія маюць досвед працы як у свецкіх, так і ў рэлігійных СМІ. Каардынатарам суполкі быў абраны журналіст Telegraf.by Максім Гацак.
 
У сваёй дзейнасці супольнасць імкнецца аб’яднаць прафесійных журналістаў, фрылансераў, блогераў, рэдактараў парафіяльных СМІ і гэтак далей, якія з’яўляюцца вернікамі хрысціянамі або пішуць на рэлігійную тэматыку.
Удзельнікі сходу адзначылі важнасць каардынацыі сумеснай дзейнасці, неабходнасць дыялогу і супрацоўніцтва для асвятлення праблем беларускага грамадства, якія часта застаюцца без увагі. Яны таксама абмеркавалі планы сваёй дзейнасці ў бліжэйшай перспектыве: правядзенне навучальных семінараў, конкурсаў, маніторынгу СМІ і гэтак далей.

Болей навін