У Кобрыне звольнілі з працы прамоўцу БХД: паступіла “четкое указание”
У Кобрыне ўлады
дамагаюцца звальнення прамоўцы аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская
Хрысціянская Дэмакратыя” Віктара Гарбачэўскага.
Амаль тры месяцы
таму Віктар Гарбчачэўскі ўладкаваўся спецыялістам па маркетынгу ў камерцыйнае
прадпрыемства ЗТАА “Велпак-Кобрын”. 8 сакавіка ў яго скончваецца
выпрабавальны тэрмін.
25 лютага да
актывіста падышоў дырэктар і заявіў, што ў сувязі з тым, што Віктар Гарбачэўскі
ўдзельнічае ў выбарчай кампаніі, выпрабавальны тэрмін будзе працягнуты яшчэ на
тры месяцы.
А 26 лютага
дырэктар заявіў, што звальняе хрысціянскага дэмакрата. “Паступіла
канкрэтнае ўказанне звольніць. Нічога асабістага”, – сказаў ён.