Дзікае паляванне палкоўніка Лоня: падрабязнасці затрымання ў Мёрах

27 лютага 2014 11:23  |  Галоўныя навіны

Актывіст
аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”
Сяржук Васільеў распавёў падрабязнасці затрымання ў Мёрах 22 лютага актывістаў
БХД і журналістаў “Белсату”.

 

Паводле яго
словаў, пра прыез журналістаў у мястэчка было дамоўлена загадзя. І ўжо раніцай 22
лютага на ўездах у горад стаялі пасты ДПС, якія правяралі ўсіх, хто ўяжджаў у
горад.

 

Журналістаў хрысціянскія
дэмакраты сустрэлі на аб’яздной дарозе. За імі ўвязалася цывільная машына з
міліцыянтамі ўнутры. Аўтамабіль увесь час суправаджаў журналістаў і нават стаяў
некалькі гадзін ля дому аднага з іх.

 

Калі актывісты
выйшлі з дому, аўтамабіль зноў паехаў за імі. На 2-м Камсамольскім завулку
наперарэз ім выехаў міліцэйскі аўтамабіль, з якога выйшаў асабіста начальнік
Мёрскага РАУС Сяргей Лонь. Выезд ззаду таксама перакрылі міліцыянты. У выніку журналісты
і актывісты былі затрыманыя.

 

“Гэта нейкая
дзікае паляванне караля Лоня. Вось што значыць свабода прэсы па-мёрску”, –
адзначыў Сяржук Васільеў.

Болей навін