БХД перадала ў парламент 600 подпісаў за змены закона аб ахове здароўя
Прадстаўнікі
Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі перадалі ў Палату прадстаўнікоў і Савет
Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь чарговыя 600 подпісаў за
змяненне закону “Аб ахове здароўя”.
Зараз праетк закону
аб унясенні зменаў у закон “Аб ахове здароуя” знаходзіцца у Савеце Рэспублікі,
куды быў накіраваны пасля прыняцця яго ў першым чытанні ў Палаце Прадстаўнікоў.
Агулам на дадзены
момант у падтрымку прапанаваных БХД зменаў было даслана каля 9500 подпісаў.
Нагадаем, юрыдычная
камісія Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі ў 2012 годзе падрыхтавала свае прапановы
па ўнясенні змяненняў у Закон. Вось асноўныя з іх:
– Увесці права
для лекара адмовіцца ад правядзення аборту, за выключэннем выпадкаў правядзення
аборту па медыцынскіх паказаннях, і адсутнасці магчымасці замены лекара.
– Увесці
абавязковы пяцідзённы перыяд чакання з моманту падачы заявы аб намеры зрабіць
аборт да моманту яго правядзення;
-. Абавязаць
лекараў інфармаваць жанчын аб рэлігійных і грамадскіх арганізацыях, якія
займаюцца прафілактыкай абортаў;
– Скараціць
тэрмін для правядзення аборту да 7 тыдняў;
– Выключыць
сацыяльныя паказанні для абортаў (11 студзеня 2013 году большасць сацыяльных паказчыкаў
скасаваная);
– Увесці забарону
правядзення клінічных выпрабаванняў на чалавечых эмбрыёнах.