Разьвітаньне з Рыгорам Барадуліным адбудзецца 4 сакавіка
Разьвітаньне з народным паэтам Рыгорам Барадуліным адбудзецца 4 сакавіка ў Менску ў Чырвоным касьцёле. Радыё Свабода плянуе наўпроставую відэатрансьляцыю разьвітаньня з Рыгорам Барадуліным.
9:45–11:15 — ціхая малітва.
11:15 — разьвітальная паніхіда паводле грэка-каталіцкага абраду.
12:00 — імша за спачын душы паводле рыма-каталіцкага абраду.
13:00 — ад’езд ва Ўшачы, дзе Рыгор Барадулін будзе пахаваны побач з магілай маці.