“Гэта не суд, а судзілішча”
“Гэта не суд, а судзілішча”, – сказаў жыхар Мінска Пётр Сямёнавіч Барысаў, якія абскарджваў у судзе рашэнне Фрунзенскай выбарчай камісіі аб нерэгістрацыі кандыдатам.
Ні раённая, ні гарадская камісіі не дазволілі яму азнаёміцца з дакументамі, на аснове якіх прынята рашэнне. Падчас паседжання ў П.Барысава здарыўся сардэчны прыступ, але пенсіянер, які займае актыўную грамадскую пазіцыю, не збіраецца мірыцца з несправядлівасцю і будзе звяртацца ў іншыя судовыя інстанцыі.