Шэсце ў Дзень Волі пройдзе пад знакам салідарнасці з Украінай (відэа)
У Мінскі гарадскі
выканаўчы камітэт 7 сакавіка пададзена заяўка на правядзенне шэсця і мітынгу 25
сакавіка з нагоды Дня Волі — чарговай гадавіны абвяшчэння Беларускай Народнай
Рэспублікі (25 сакавіка 1918 года).
Заяўнікі акцыі
просяць мінскія ўлады дазволіць сход удзельнікаў на пляцоўцы каля Акадэміі
навук у 18.00, затым правесці шэсце па праспекце Незалежнасці і мітынг на
плошчы Незалежнасці з 19.30 да 20.00.
На
прэс-канферэнцыі, якая адбылася пасля падавання заявы, старшыня аргкамітэта МХД
Марыя Хоміч адзначыла, што ідэйная скіраванасць цяперашняга святкавання —
адстойванне незалежнасці беларускага народа. Шэсце будзе праведзена пад знакам
салідарнасці з Украінай і за свабоду палітзняволеных, сказала яна.