Менчукі падалі ў суд на Менгарвыканкам
У жніўні 2013 года менчукі пры падтрымцы ініцыятывы
“Наша Кунцаўшчына” і аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская
Хрысціянская Дэмакратыя” сабралі больш за 500 подпісаў з патрабваннем
правесці грамадскія слуханні з прычыны моцнай хларыраванасці пітной вады ў
Кастрычніцкім, Маскоўскім і Фрунзенскім раёнах Менска.
З тых часоў усе інстнацыі, у якія падаваліся звароты, дасылалі
толькі адпіскі, маўляў, вада добраяі няма аб чым турбавацца. Пры гэтым галоўнае патрабаванне правесці шырокія грамадскія слуханні ігнаравалася.
Тады ў
Генеральную пракуратуру, Адміністрацыю прэзідэнта і Савет міністраў былі
пададзеныя скаргі на дзеянні менскіх чыноўнікаў. Аднак звароты былі проста перанакіраваныя ў
Менгарвыканкам, на дзеянні якога іскардзіліся менчукі. У вынікуніякага адказу ад менскіх чыноўнікаўпа сутнасці так і не было атрымана.
У сувязі з гэтым
ад імя 570 падпісантаў была дасланая скарга на Менгарвыканкам у суд Маскоўскага
раёна Менска з патрабаваннем прыцягнуць да адказнасці чыноўнікаў, якія не па
сутнасці і халатна выконвалі свае абавязкі, і галоўнае – дамагчыся правядзення
шырокіх грамадскіх слуханняў па праблеме моцнай хларыраванасці пітной вады ў
Кастрычніцкім, Маскоўскім і Фрунзенскім раёнах Менска. Справа прынятая
да разгляду. Судовае паседжанне прызначанае на 28 сакавіка на 11.00 (праспект
Газеты “Праўда”, 27).