Віцебскія ўлады патрабуюць ад пастыраў паўплываць на сваю верніцу – прамоўцу БХД

13 сакавіка 2014 18:22  |  Палітыка

Як стала вядома з вартых даверу крыніц Віцебскага
аблвыканкама, на гутарку ў аддзел па справах рэлігій і нацыянальнасцяў
выклікалі біскупа аб’яднання Хрысціянаў веры евангельскай ў Віцебскай вобласці
і пастыра хрысціянска-евангельскай царквы “Новае жыццё”.

 

Прычынай іх запрашэння стала тое, што сябра царквы
“Новае жыццё” Алена Шабуня з’яўляецца актывісткай Беларускай
Хрысціянскай Дэмакратыі, у дадзены час удзельнічае ў мясцовай кампаніі, як
кандыдат у дэпутаты не зарэгістраваная, заклікае іншых сябраў царквы да
назірання.

 

І пастыра, і біскупа папярэдзілі пра магчымыя наступствы і параілі паўплываць на сваю верніцу.

Болей навін