БХД узяла ўдзел у міжнароднай канферэнцыі “Сям’я і лад жыцця ў сучасным свеце” (фота)
13 сакавіка
дэлегацыя Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі ў складзе сустаршыні Георгія
Дзмітрука, лідара Маладых Хрысціянскіх Дэмакратаў Марыны Хоміч і кіраўніцы
кампаніі “За сямейныя каштоўнасці” Вольгі Кавальковай узяла ўдзел ў
міжнароднай канферэнцыі на тэму “Сям’я і лад жыцця ў сучасным свеце”,
якая праходзіла ў сталіцы Латвіі Рызе.
У канферэнцыі
ўзялі ўдзел прадстаўнікі хрысціянскіх канфесій Латвіі, прадстаўнікі грамадскіх,
рэлігійных арганізацый і палітычных партый
з Італіі, Эстоніі, Польшчы, Беларусі, Ірландыі, Нямеччыны, Бельгіі,
Малдовы і Расеі.
Выступы былі
прысвечаны праблемам і пагрозам, з якімі сутыкаецца інстытут традыцыйнай сям’і
ў сучасным свеце.