У Магілёве засакрэцілі імя старшыні ўчастковай камісіі

18 сакавіка 2014 11:14  |  Палітыка

У Магілёве 17
сакавіка на выбарчым участку № 69 сакратарка ўчастковай камісіі ўчыніла
скандал, не жадаючы назваць імя і прозвішча старшні камісіі. Пра гэта
паведаміла актывістка аргкамітэту БХД Таццяна Шамбалава, якая акрэдытавалася на
ўчастку.

 

Паводле яе
словаў, пасля таго як намесніца старшыні каміссіі запісала ўсе неабходныя
дадзеныя, яна запыталася ў яе пытаюся прозвішча старшыні каміссіі, каб падаць прапанову
пра парадак падліку галасоў. У гэты момант сакратарка (!) каміссіі заявіла, што
камісія ніякіх звестак не дае і ледзьве не ўчыніла скандал, хаця намесніца
старшыні збіралася адразу ўсё сказаць.

 

Потым сакратарка
выйшла, і, вярнуўшыся, сказала намесніцы старшыні: “Прозвішча старшыні мы
можам сказаць”.

 

“Пачатак
цырку галоснасьці выбараў”, – адзначае Таццяна Шамбалава.

Болей навін