У Берасці назіральнік не змог акрэдытавацца на ўчастку

18 сакавіка 2014 12:29  |  Палітыка

У Берасці 17
сакавіка назіральнік Ігар Дзенісюк не здолеў акрэдытавацца на выбарчым
участку № 25 11-й выбарчай акругі, па
якой балатуецца прамоўца аргкамітэту БХД Васіль Бурак.

 

Хоць ён і прыйшоў
у працоўны час участковай камісіі, там нікога не было і дзверы былі замкнёныя.
Міліцыянт, які дзяжурыў ля ўчастковай камісіі, сказаў, што ў яго ёсць ключы і
параіў пакінуць дакументы для акрэдытацыі яму. Ігар Дзенісюк затэлефанаваў у
вышэйстаячую камісію, дзе яму сказалі прыходзіць “заўтра”. У міліцыі па
нумары 102 адказалі, што дадзены інцыдэнт на ўчастку, з-за якога назіральнікі
не маюць магчымасці акрэдытавацца, іх не тычыцца.

 

“У гэтай
сітуацыі мы будзем пісаць скаргу, паколькі дзверы былі зачыненыя і назіральнікі
не маглі зарэгістравацца. Тым больш, што сябры ўчастковых камісій атрымліваюць
за сваю працу пэўнае грашовае ўзнагароджванне”, – кажа юрыст Сяргей
Вакуленка.

Болей навін