У Воршы на адным участку на галасаванне па хатах “запісаліся” 340 чалавек
У Воршы на
большасці выбарчых участкаў назіральнікам не даюць магчымасці адзнаёміцца са
спісамі выбаршчыкаў, пра гэта паведаміў каардынатар аргкамітэту па стварэнні
партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Яўген Анішчанка.
Разам з тым ужо
ідзе актыўнае складанне спісаў тых, хто “папрасіў” прагаласаваць на
хатах. Так, на выбарчым участку № 6 Маладзёжнай выбарчай акругі № 8 за адну
гадзіну першага дня датэрміновага галасавання на галасаванне па хатах ужо “запісаліся”
340 (!) чалавек.
“За гадзіну
нібыта 340 чалавек патэлефанавалі і папрасілі прагаласаваць у дзень галасавання
па хатах. Тое ж самае мы бачым і на іншых участках. Фальсіфікацыі ідуць з
першага дня”, – адзначыў Яўген Анішчанка.