Навошта цвікі выбарчай камісіі?

19 сакавіка 2014 10:34  |  Палітыка

У першы дзень датэрміновага галасавання на участку № 53 Чыгуначнай акругі № 20 (г.Мінск) назіральнік была сведкам наступнага загадкавага выпадку. Кіраўнікі камісіі падчас дзённага перапынку выклікалі рабочага з інтэрната, дзе месціцца ўчастак, і запатрабавалі прынесці малаток і два цвічкі. Пры гэтым нічога не рамантавалася і малаток не вярнулі. Навошта спатрэбіліся жанчынам цвікі?
Адзначым і такую дэталь: якраз перад тым у памяшканне да міліцыянера заходзіў старонні чалавек з вялікім сакваяжам. Адносна старонняга ў памяшканні са скрыняй была напісана скарга.

Болей навін