У Менску прайшла сустрэча з прамоўцам БХД (фота)

19 сакавіка 2014 14:18  |  Палітыка

У Менску у гімназіі № 75 прайшла сустрэча з прамоўцам
аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”
па Чыгуначнай акрузе № 20 Максімам Гацаком.

Хаця на сустрэчы прысутнічала няшмат чалавек,
абмеркаванне розных пытанняў зацягнулася на дзве гадзіны і было спыненае толькі
сканчэннем часу, адведзенага пад сустрэчу.

Сярод праблемаў, якія абмяркоўваліся на сустрэчы:
паркоўкі, малая колькасць дзіцячых садкоў у цэнтры Менска, студэнцкія пытанні,
арганізацыя назірання на выбарчых участках, дзейнасць БХД у Менску і гэтак
далей.

Болей навін