У Чыгуначнай акрузе Менска студэнтаў масава гоняць на “датэрміноўку”
Назіральнікі
Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, якія ў межах кампаніі “Права
выбару” назіраюць на ўчастках Чыгуначнай акругі № 20, фіксуюць масавае
галасаванне насельнікаў студэнцкіх інтэрнатаў, якіх на акрузе знаходзіцца больш
за тузін.
Так, на ўчастку №
54, які ахоплівае чатыры інтэрнаты Беларускага дзяржаўнага педагагічнага
ўніверсітэту, 19 сакавіка прагаласавалі 459 чалавек, 20 сакавіка – 389. А
ўчастку № 58, на тэрыторыі якога знаходзяцца па адным інтэрнаце БДЭУ, БДУ і два
інтэрнаты БДТУ, 19 сакавіка прагаласавалі 248 чалавек, а 20-га – 292.
Паводле наяўнай
інфармацыі, студэнтам з інтэрнатаў даюць на пятніцу выходны, каб яны
датэрмінова прагаласавалі і з’ехалі да дому. “Прыехалі дэкан, замдэкан і
рэктар ды настойліва папрасілі прагаласаваць датэрмінова. Асабліва ніхто не
ўпіраўся”, – паведаміў адзін са студэнтаў БДУ.
Просім
журналістаў па магчымасці наведаць гэтыя ўчасткі!