Менчукоў клічуць на выбарчыя ўчасткі на канцэрт і па зніжкі (фота)

21 сакавіка 2014 15:00  |  Палітыка

Па Лагойскай
выбарчай акрузе ў Менску развешаныя ўлёткі з заклікам да грамадзянаў прыходзіць
23 сакавіка на выбарчыя ўчасткі, але не на “выбары”, а на канцэрты і
па зніжкі. Пра гэта паведамляе прамоўца Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі па
Лагойскай акрузе № 44 Вольга Кавалькова.

“У праграме:
святочны канцэрт, цікавая культурна-забаўляльная праграма, выстава, спартыўнае
свята і інш. З 08.00 да 20.00 у месцах правядзення мерапрыемстваў будзе
арганізаваная праца выязнога гандлю і аб’ектаў грамадскага харчавання. Вам
будуць прапанаваныя тавары з мінімальнымі нацэнкамі і значнымі зніжкамі”,
– гаворыцца ва ўлётках.

Пра тое, што людзей
запрашаюць на выбарчыя ўчасткі, там не гаворыцца.

“Галоўнае,
канечне, – мінімальныя зніжкі на тавары падчас гэтых мерапрыемстваў”, –
адзначае Вольга Кавалькова.

Болей навін