Дзяніса Садоўскага затрымалі на выбарчым участку (абнаўляецца)
Адказнага
сакратара аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская
Дэмакратыя” Дзяніса Садоўскага, які з’ўляецца даверанай асобай кандыдата ў
дэпутаты па Чыгуначнай акрзуе № 20 у Менска Максіма Гацака, затрымалі на
выбарчым участку № 53.
Спачатку яго старшыня
камісіі і яго намеснік не хацелі пускаць на ўчастак, а пасля таго, як Дзяніс
Садоўскі паабяцаў напісаць скаргу на іх дзеянні, сталі не выпускаць з участку.
Апроч таго, на затрыманага
на ўчастку адказнага сакратара БХД выклікалі супрацоўнікаў міліцыі.
14:00 Дзяніса Садоўскага павезлі ў Кастрычніцкі РАУС. Яму могуць прад’явіць арт. 17.1 КаАП (дробнае хуліганства).
14:10 Дзяніса Садоўскага павезлі на даследванне на алкаголь, паведамілі ў Кастрычніцкім РАУС.