Валерыю Чарнаморцаву пазбавілі акрэдытацыі
У Менску
актывсітку аргкамітэту Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, назіральніцу ў межах
кампаніі “Права выбару” Валерыю Чарнаморцаву пазбавілі акрэдытацыі на
выбарчым участку № 25 Лагойскай акругі № 44.
У пятніцу яна
напісала скаргу на тое, што да сябраў участковай камісіі падыйшла камендант
інтэрнату, які знаходзіцца на тэрыторыі гэтага выбарчага ўчастка (пра яе пасаду распавяла сама старшыня камісіі) і праглядзела спісы выбаршчыкаў па сваім інтэрнаце, хто прагаласаваў, а хто – яшчэ не. Праз паўгадзіны пасля гэтага на ўчастак пайшлі галасаваць
насельнікі інтэрнату.
Апроч таго, у
пятніцу Валерыя Чарнаморцава сфатаграфавала выбарчую скрыню. За гэта на яе
накрычалі, дамогшыся выдалення фатаздымкаў.
А раніцай у
нядзелю (у суботу Валерыя Чарнаморцава не назірала) назіральніцы паведамілі пра
пазбаўленне яе акрэдытацыі за тое, што “яна знаходзілася каля выбарчай скрыні,
умешвалася ў працу камісіі і вяла несанкцыянаваныя відэа- і фотаздымкі”.
Што тычыцца адказу на скаргу, то ў камісіі напісалі, што ў гэты час нікога пабочнага на
ўчастку не было, толькі сябры камісіі, выбаршчыкі і назіральнікі.