У Слоніме назіральнікі не змаглі дагнаць сябраў камісіі са скрынямі для галасавання па хатах

23 сакавіка 2014 13:02  |  Палітыка

У Слоніме на
ўчастку № 8 за датэрміновае галасаванне сышліся лічбы і ў назіральнікаў, і
сябраў камісіі – 197 чалавек. У сувязі з гэтым назіральнікі ніяк не маглі
зразумець, калі ж будуць падтасоўваць яўку на ўчасткі. Але 23 сакавіка ўсё
стала зразумелым.

 

Пакуль
назіральнікі чакалі ля машыны сябраў камісіяў са скрынямі для галасавання па
хатах, тыя ўцяклі праз іншы выхад і дагнаць іх не атрымалася.

 

Між у
Гарадзенскім раёне на Капцёўскім сельскім участку назіральнікаў раніцай не
хацелі пускаць на выбарчы ўчастак. Калі ж яны прыйшлі, скрыня ўжо была запячатаная.
Ты не менш, назіральнікі дамагліся яе ўскрыцця і паўторнага апячатвання ўжо пры
іх.

Болей навін