У назіральніка скралі бланкі назірання

23 сакавіка 2014 13:12  |  Палітыка

Назіральнік ад
аргкамітэту Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Віктар Кулак, які ў межах
кампаніі “Права выбару” назірае на ўчастку № 51 Чыгуначнай акргуі,
так і не змог знайсці на выбарчым участку забытую тэчку, у якой знаходзіліся
бланкі назірання і яго прыватныя дакументы.

 

Старшыня камісіі
заявіў, што ані міліцыянт, ані прыбіральшчыца нічога не знаходзілі.
“Карацей, маю тэчку скралі”, – кажа ён і просіць дапамогі ў СМІ ў
асвятленні гэтай праблемы.

 

“Я лічу, што
сваімі дзеяннямі, у тым ліку і крадзяжом бланкаў, старшыня камісіі заслужыў
унясення ў спіс неўязных у ЕС”, – адзначыў назіральнік.

 

Нагадаем, Віктар
Кулак 22 сакавіка забыўсяна ўчастку сваю тэчку, у якой былі як запісы па назіранні, так і прыватныя
дакументы. Вярнуўшыся на ўчастак, ён запытаў у дзяжурнага міліцыянта пра тэчку,
але той сказаў, што ніякай тэчкі няма. Няма яе і ў вахцёра. На просьбу ж
праверыць, ці не зафіксавалі камеры назірання, як хто-небудзь выносіць тэчку,
яму адказалі, што камеры зламаліся а 14-й гадзіне.

Болей навін