У Менску выбаршчыкі прыходзяць на ўчасткі са шпаргалкамі
У Менску на
выбарчым участку № 55 Чыгуначнай выбарчай акругі № 20 у кабінках для
галасавання знойдзеныя запрашэнні ад раённая выбарчай камісіі, якія рассылаліся
выбаршчыкам.
На двух з іх
абведзена прозвішча рэктара Беларускага дзяржаўнага універсітэту культуры і
мастацтва, сябра райсавету “Бела Русі” Юрыя Бондара, на трэцяй –
выкрэслена прозвішча прамоўцы БХД Максіма Гацака.