У Віцебску сябры ўчастковай камісіі вядуць назіранне за назіральнікамі

23 сакавіка 2014 16:29  |  Палітыка

У Віцебску на
47-м участку Першамайскага раёну назіральнікаў просяць падпісвацца за кожны
момант іх адсутнасці на выбарчым участку. У прыватнасці, іх просяць пацвердзіць
уласнаручнымі подпісамі, што яны ў пэўны час выходзілі з участку незалежна ад
прычыны адсутнасці.

 

“Такога яшчэ
ніколі не было”, – адзначае назіральніца ад аргкамітэту БХД у межах
кампаніі “Права выбару”.

 

Цікавыя навіны
прыходзяць і з 57 участку 20 Чыгуначнай выбарчай акругі ў Менску. “Цікавы
момант, на які і не паскардзішся. Сакратар ходзіць каля скрыняў з паперкамі.
Калі я пайшла глядзець на скрыні, склаў паперку ​​у чатыры разы і засунуў у
кішэню. Старшыня псіхуе і адмаўляецца адказваць на пытанні. Пра галасаванне па
хатах наогул маўчаць як партызаны. Ніяк не пракантралюеш. Ні заяўкі, ні укладны
ліст, ні колькасць прагаласаваўшых. нічога”, – паведамляюць назіральнікі.

Болей навін