У Віцебску людзі адмаўляюцца галасаваць па хатах

23 сакавіка 2014 16:57  |  Палітыка

У Віцебску людзі
масава адмаўляюцца галасаваць па хатах, паведамляе назіральніца аргкамітэту
Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі ў межах кампаніі “Права выбару”
Алена Шабуня, акрэдытаваная на 47-м участку Першамайскага раёну Віцебска.

 

Паводле яе, ва
ўчастковай камісіі заявілі, што на галасаванне па хатах запісаліся 207 чалавек.
Каб іх абыйсьці былі вылучаныя тры групы. На ўдакладняючае пытанне, колькі
людзей яны мае абыйсці кожная група і колькі бюлетэняў яны атрымалі, сябры
камісіі адказалі, што не ведаюць. Тым не менш, Алена Шабуня настаяла на падліку
выбаршчыкаў у першым спісе і колькасці бюлетэняў, выдадзеных для іх.

 

Высветлілася, што
ў спісе, было 69 чалавек, на якіх планавалася выдаць 100 бюлетэняў для выбараў
дэпутатаў гарсавету і 100 – аблсавету. Пасля гутаркі старшыня камісіі была
вымушаная выдаць не 200, а 140 бюлетэняў для першай групы. Аналагічна для групы
па абыходзе 59 чалавек былі выдадзеныя 120 бюлетэняў, 79-і – 160.

 

Па вяртанні групаў
на ўчастак, атрымалася даведацца вынікі толькі той групы, якая планавала абыйсці
59 выбаршчыкаў. Як высветлілася, у іх прагаласавалі толькі 16 чалавек, тады як некаторыя
прагаласавалі раней, некаторыя яшчэ пойдуць, а прыблізна 5-6 чалавек заявілі, што
не будуць галасаваць увогуле. Апроч таго, на ўчастак прыходзіў адзін з выбаршчыкаў,
які скардзіўся, што да яго прыходзяць людзі і просяць прагаласаваць, хаця ён галасаваць
не збіраецца.

 

“На маім участку
зарэгістраваныя 2175 выбаршчыкаў. І лічбай у 207 жадаючых прагаласаваць на хатах,
што складае амаль 10% ад агульнай лічбы, пэўна, хацелі павялічыць яўку”, –
адзначае Алена Шабуня.

Болей навін