На 21-м участку Лагойскай акругі ў Менску просяць прызнаць вынікі галасавання па хатах несапраўднымі
На участку № 21
Лагойскай выбарчай акругі № 44 у Менску назіральніку кампаніі “Права
выбару” адмовіліся прадставіць спіс людзей, якія запісаліся на галасаванне
па месцы пражывання, паведаміўшы, што іх колькасць 227 чалавек.
На палове
бюлетэняў, якія ўзялі з сабой сябры участковай камісіі для галасавання на даму,
не было ні аднаго подпіса сябраў камісіі.
Назіральнік падаў
скаргу аб прызнанні вынікаў галасавання на даму несапраўднымі.