Прадстаўнік БХД абраны дэпутатам

24 сакавіка 2014 13:28  |  Галоўныя навіны

Прамоўца
аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”
Валер Білібуха, які шмат увагі надзяляў абароне інтарэсаў грамадзян падчас
вынішчэння ўладамі сялянскіх гаспадарак пад выглядам барацьбы з АЧС, абраны
дэпутатам.

 

Валер Білібуха,
які балатаваўся па Жычынскай акрузе ў Першамайскі сельсавет Бярозаўскага раёну,
атрымаў перамогу як на датэрміновым галасаванні, так і на галасаванні па хатах
і ў асноўны дзень галасавання.

 

На пытанне, якія
планы на дзейнасць у якасці дэпутата, Валер Білібуха адказаў: “Працаваць,
абараняць інтарэсы грамадзян і выконваць іх патрабаванні”.

Болей навін