У аператараў назірання ў Магілёве і Бабруйску адключылі інтэрнэт

24 сакавіка 2014 15:23  |  Палітыка

У Магілёве і
Бабруйску ў аператараў кампаніі “Права выбару” ўдзень 23 сакавіка быў
адключаны інтэрнэт. Больш за тое, у гэтых жа гарадах былі дадзеныя абвесткі з
тэлефоннымі нумарамі аператараў пра продаж кватэр, у выніку чаго іх тэлефоны
былі занятыя шмат часу.

 

Што тычыцца
назірання 23 сакавіка, то тут таемна галасавалі прывіды ці нейкія нябачныя
людзі, паколькі назіральнікі значную іх частку не заўважылі. Так, у Бабруйску
на ўчастку № 52 (акруга Дануты Дзьячэнкі) у дзень галасавання назіральнікі
налічылі 443 чалавекі, а камісія – 779, на 83-м участку (акруга Іллі Родава) –
адпаведна 350 і 758.

 

Апроч таго, на
83-м участку ўвесь час знаходзіліся пабочныя людзі. У прыватнасці заходзіў
старшыня суседняй участковай камісіі, што знаходзілася ў той самай школе,
дырэктар школы, супрацоўнік МНС. Больш за тое, ад назіральнікаў падчас падліку
галасоў вывелі ў вестыбюль і адмежаваліся ад іх кратамі.

 

Цікавыя звесткі і
адносна галасавання на даму. На 82-м участку Іллі Родава за дзве гадзіны
прагаласавалі 174 чалавекі, на ўчастку Дануты Дзьячэнкі – 300.

Болей навін