Дзяніса Садоўскага асудзілі на двое сутак і вызвалілі (відэа)

24 сакавіка 2014 17:44  |  Галоўныя навіны

Адказны сакратар
аргкамітэта па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя”
(БХД) , каардынатар кампаніі назірання ” Права выбару ” Дзяніс
Садоўскі 24 Сакавіка асуджаны судом Кастрычніцкага раёна Мінска да двух сутак
адміністрацыйнага арышту.

 

Слуханне справы
праходзіў ў Кастрычніцкім судзе Менску пад старшынствам суддзі Сяргея
Германовіча. Дзяніса Садоўскага абвінавачвалі ў дробным хуліганстве ( арт. 17.1
КаАП).

 

Паколькі адказны
сакратар БХД два дні знаходзіўся ў СІЗА на Акрэсціна, то гэты час яму залічылі як
адбыццё пакарання.

 

Нагадаем, Дзяніс
Садоўскі быў затрыманы 22 сакавіка на 53-м участку 20-й Чыгуначнай акругі, куды
ён прыйшоў у якасці даверанай асобы кандыдата ў дэпутаты Максіма Гацака.

Болей навін