Кіраўнік Камітэту салідарнасці з Украінай арыштаваны
Кіраўнік Камітэту
салідарнасці з Украінай, сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі
“Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Георгі Дзмітрук і каардынатар
аргкамітэту БХД па Берасцейскай вобласці Зміцер Шурхай арыштаваныя.
Тэлефоны Георгія Дзмітрука і Змітра Шурхая, якія раней працавалі,
адключаныя. Аўтамабіль Георгія знаходзіцца каля Ленінскага РУУС Берасця, а машыны ДАІ,
якія яго затрымлівалі, ад РУУС ад’ехалі.
“Відавочна, што беззаконны захоп Георгія Дзмітрука звязаны з тым, што ён узначаліў Камітэт салідарнасці з Украінай”, – кажа сустаршыня БХД Павал Севярынец.
Нагадаем, 25
сакавіка пасля сустрэчы з генеральным консулам Украіны ў Берасці былі затрыманыя кіраўнік
Камітэту салідарнасці з Украінай, сустаршыня БХД Георгі Дзмітрук і каардынатар
БХД па Берасцейскай вобласці Зміцер Шурхай.
Нягледзячы на затрыманне Георгія Дзмітрука, паседжанне Камітэту салідарнасці з Украінай усё роўна адбудзецца 26 сакавіка а 18-й гадзіне ў Менску па адрасе Чарнышэўскага, 3А.