Жыхары Менска патрабуюць пікет за чыстую ваду
Жыхары Менска,
якія больш за паўгады актыўна праводзяць кампанію з патрабаваннем вырашыць
праблему з бруднай вадой у Маскоўскім, Фрунзенскім і Кастрычніцкім раёнах,
падалі заяўку на правядзенне пікету па праблеме дрэннай якасці пітной вады.
Пікет плануецца
правесці 2 траўня ля гіпермаркету “На недельку” па вуліцы Матусевіча
35 альбо ў іншым месцы Кастрычніцкага, Маскоўскага ці Фрунзенскага раёнаў
Менска, якое вызначыць Менгарвыканкам.
Гэты пікет не
з’яўляецца заменай грамадскіх слуханняў, у правядзенні якіх улады адмаўляюць. Нарашэнне суда Маскоўскага раёну
Менска на адмову ў правядзенні слуханняў ініцыятыва “Наша
Кунцаўшчына” пры прадтрымцы аргкамітэту па стварэнні партыі
“Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” падалі скаргу ў вышэйшую інстанцыю
– Менскі гарадскі суд.
У бліжэйшы час
адбудзецца паседжанне, дата і месца якога будзе вызначана па ўзгадненні бакоў. Падчас
паседжання актывісты будуць адстойваць патрабаванні жыхроў Менска да адкрытых
грамадскіх слуханняў.