БХД узяла ўдзел у стварэнні сеткі дэмакратычных сілаў Усходняй Еўропы
Сустаршыня
аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”
Віталь Рымашэўскі 30 красавіка ў Вільні ад імя БХД узяў удзел у падпісанні
пагаднення аб стварэнні сеткі падтрымкі Усходняга Партнёрства “Еўропа ідзе
на Ўсход” (Supporting network of the EaP “Europe Goes East”).
Мэта сеткі –
кансалідацыя усходнееўрапейскіх дэмакратычных сілаў, падтрымка незалежнасці
краін Усходняй Еўропы і іх супраца ў барацьбе з агрэсіяй Пуціна.
Апроч
прадстаўнікоў Беларусі, паганенне падпісалі з боку Грузіі: Гіоргі Барамідзэ
(віцэ-спікер парламенту), Давіт Бакрадзэ (лідар парламенцкай фракцыі Адзінага
нацыянальнага руху), Малдовы – Улад Філат (былы прэм’ер-міністр, лідар ЛДПМ),
Украіны – дэпутаты Вярхоўнай Рады Іван Кірыленка (Бацькаўшчына), Тарас
Асавуленка (Свабода), прадстаўнікі Самаабароны Майдану і Моладзі партыі
“УДАР”, а таксама дэпутат Еўрапарламенту, віцэ-старшыня Еўрапейскай
Народнай Партыі Марыё Давід, прадстаўнік МЗС Латвіі Вейка Споліціс.
Адным з
ініцыятараў стварэння сеткі былі літоўскія партнёры БХД – Саюз Айчыны –
Літоўскія Хрысціянскія Дэмакраты (TS-LKD), якіх прадстаўлялі лідары партыі былы
прэм’ер-міністр Літвы Андрус Кубілюс, былы кіраўнік МЗС Аўдронюс Ажубаліс і
былы міністр абароны Раса Юкнявічэне.
1 траўня ў Вільні
прадстаўнікі БХД возьмуць удзел у кангрэсе TS-LKD.