Менскія чыноўнікі замоўчваюць ад мінчукоў праблему якасці вадаправоднай вады ў Менску

02 мая 2014 14:36  |  Галоўныя навіны

Жыхары Менска 15
красавіка падалі заяўку на правядзенне пікета па праблеме дрэннай якасці пітной
вады. Пікет планаваўся сёння 2 траўня ля гіпермаркету “На недельку”
па вуліцы Матусевіча 35 альбо. Калі гэта месца па нейкім падставам не можа быць
выкарыстана для пікітавання, то заяўнікі папрасілі каб Мінгарвыканкам дазволіў
правесці мерапрыемства ў любым іншым месцы Кастрычніцкага, Маскоўскага ці
Фрунзенскага раёнаў Менска якое ён сам вызначыць.

Нажаль у
пісьмовым выглядзе заяўнікі так і не атрымалі адказу, і былі вымушаны па
тэлефонах высвятляць лёс сваёй заяўкі. Абзваніўшы каля 10 нумараў, кожны з якіх
перанакіроўваў да іншага чалавека, стала вядома, што ў правядзенні пікета
Мінгарвыканкам адмовіў. На якой падставе было адмоўлена і чаму не было
прадастаўлена іншае месца для правядзення пікету, прадстаўнік Мінгарвыканкама
па тэлефоне адмовіўся назваць.

“Адмова ў
правядзенні пікета для нас не стала нечаканасцю, гэта звычайная практыка
апошніх 10 гадоў. Хоць хачу адзначыць, што пляцоўка каля гіпермаркету “На
недельку” з’яўляецца афіцыйным месцам для правядзення пікетаў на ўсіх
выбарах, таму зразумела, што ніякіх падставаў для адмовы ў Мінгарвыканкама не
было і гэта звычайны беспрыдзел з боку мінскіх чыноўнікаў!” – адзначыў каардынатар
кампаніі “За чыстую ваду” Дзяніс Садоўскі. 

 

 

Нагадаем, ініцыятыва
“Наша Кунцаўшчына” пры прадтрымцы аргкамітэту па стварэнні партыі
“Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” падала скаргу ў вышэйшую
інстанцыю – Менскі гарадскі суд на рашэнне суда Маскоўскага раёну Менскана адмову ў правядзенні шырокіх грамадскіх
слуханняў па праблема дрэннай якасці вадаправоднай вады ў Кастрычніцкім,
Маскоўскім і Фрунзенскім раёнах Менска. У бліжэйшы час адбудзецца паседжанне
суда, дата і месца якога будзе вызначана па ўзгадненні бакоў. Падчас
паседжання актывісты будуць адстойваць патрабаванні жыхроў Менска да адкрытых
грамадскіх слуханняў.

 

Болей навін