Кіраўніцтва Камітэту салідарнасці з Украінай сустрэлася з украінскім амбасадарам

03 мая 2014 12:37  |  Палітыка

29 красавіка
адбылася сустрэча прадстаўнікоў “Беларускага камітэту салідарнасьці з
Украінай” з паслом Украіны ў Рэспубліцы Беларусь Міхаілам Ежалем, якая
доўжылася некалькі гадзін.

 

Перш за ўсё,
каардынатары Камітэта Павел Севярынец і Ігар Рынкевіч выказалі ў Дзень
ушанавання памерлых (Радаўніцу) свае спачуванні па загінулых грамадзянах
Украіны.

 

Каардынатар
Камітэта па грамадска – палітычным кірунку П.Севярынец перадаў словы падтрымкі
ўкраінскаму баку ад Станіслава Шушкевіча. У сваю чаргу, амбасадар Міхаіл Ежаль
падкрэсліў, што ім вядомая і цэніцца пазіцыя салідарнасці з боку сябра Камітэта
С.Шушкевіча

 

Затым П.Севярынец
праінфармаваў ўкраінскую амбасаду пра хаду стварэння Беларускага камітэту
салідарнасці з Украінай і аб зваротах, акцыях Камітэта за мінулы час.

 

Пасол Міхаіл
Ежаль асабліва падкрэсліў, што кіраўніцтва Украіны ўважліва сочыць за заявамі
прэзідэнта А.Лукашэнкі, беларускага ўраду і высока цэніць іх зацвярджэння ў
падтрымку суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласці Украіны. Амбасада Украіны
чакае, што на прысвечаных Украіне мерапрыемствах будуць як афіцыйныя службовыя
асобы, так і дзеячы шырокай грамадскасці Беларусі.

 

Каардынатар
Камітэта па інфармацыйна-аналітычным кірунку І.Рынкевіч больш падрабязна
спыніўся на праблемах аб’ектыўнага асвятлення падзей у Украіне, засілля
расейскай прапаганды ў інфармацыйнай прасторы Беларусі, у сувязі з чым выклікае
ўсеагульную цікавасць вяшчанне ўкраінскага тэлеканала на беларускай тэрыторыі.

 

Прадстаўнікі Камітэта паведамілі, што дэлегацыя ад Камітэта
неўзабаве наведае Кіеў, дзе правядзе сустрэчы ў Цэнтрвыбаркаме Украіны, з
кіраўніцтвам ўкраінскіх грамадскіх арганізацый і партый.

 

У завяршэнне была
дасягнутая згода, што падобныя сустрэчы Амбасады Украіны ў Беларусі з прадстаўнікамі
Беларускага камітэту салідарнасці з Украінай у рамках народнай дыпламатыі
стануць рэгулярнымі.

Болей навін