Да сканчэння прыёму матэрыялаў на конкурс “Жыццё пад сэрцам” застаўся тыдзень
Да сканчэння прыёму аўтарскіх матэрыялаў беларускіх журналістаў і блогераў на конкурс у абарону пачатых жыццяў “Жыццё пад сэрцам” застаўся тыдзень. Прыём будзе скончаны а 00:00 16 траўня.
Нагадаем, грамадская ініцыятыва Супольнасць хрысціянскіх журналістаў і блогераў абвясціла конкурс “Жыццё пад сэрцам” 20 сакавіка. Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца як прафесійныя журналісты, так і журналісты-аматары, блогеры ды адміністраты рэлігійных сродкаў масавай інфармацыі, якія ў сваіх публікацыях, фота- і/ці відэаматэрыялах закранаюць тэму абароны ненароджанага жыцця.
На конкурс прымаюцца матэрыялы створаныя і апублікаваныя ў беларускіх СМІ, блогах ці рэлігійных сайтах у перыяд з 1 чэрвеня 2013 года да 15 траўня 2014 года ўключна. Конкурсныя працы прымаюцца па 15 траўня 2014 года ўключна. Падвядзенне і агалошванне вынікаў конкурсу адбудзецца 3 чэрвеня.
Па выніках конкурсу вызначаюцца тры лепшыя працы, аўтары якіх атрымліваюць ад арганізатараў конкурсу каштоўныя прызы: 1 месца – нетбук, 2 месца – смартфон, 3 месца – дыктафон.
Больш падрабязна пра конкурс можна прачытаць тут:http://slovaby.blogspot.com/2014/03/blog-post_20.html
“Супольнасць хрысціянскіх журналістаў і блогераў” была створаная ў Менску 25 лютага 2014 года. Яна аб’ядноўвае як прафесійных журналістаў, так і аматараў, а таксама блогераў і адміністратараў ды рэдактараў рэлігійных СМІ, сайтаў і г.д. Па пытаннях адносна далучэння да суполкі можна звяртацца да каардынатара па тэлефоне +375 (29) 327 93 50 альбо праз e-mail [email protected].