Нарвежскіх партнёраў БХД не пусцілі ў Беларусь

09 мая 2014 16:15  |  Галоўныя навіны

8 траўня
беларускія памежнікі не ўпусцілі ў Беларусь лідара і міжнароднага дарадцу
Моладзі Хрысціянска-Дэмакратычнай партыі Нарвегіі (KrFU) – Эміля Андрэ Эрстада і Лінэ Нордхаўг адпаведна.

 

Лідары KrFU паверылі запэўніванням беларускіх уладаў пра тое,
што падчас чэмпіянату свету для візіту ў Беларусь візы будуць непатрэбныя і
будзе дастаткова толькі квіткоў на спартыўныя спаборніцтвы. 8 траўня нарвежскія
актывісты, якія набылі квіткі на матч паміж зборнымі Нямеччыны і Казахстана,
прыляцелі ў Вільню, адкуль на цягніку накіраваліся ў Менск.

 

Іх мусілі
сустрэць на Чыгуначным вакзале прадстаўнікі БХД, але на мяжы з Беларуссю
нарвежскіх палітыкаў знялі з цягніка і перасадзілі на цягнік назад да Вільні.
Ім заявілі, што яны знаходзяцца ў спісе асобаў, якім забаронены ўезд у краіну.

 

“Мне цяжка
ўявіць, якую небяспеку рэжым бачыць у маладых нарвежскіх палітыках. Але ў адзін
цудоўны дзень дэмакратыя пераможа. Гэта ведаю і я, і я Лукашэнка. Магчыма,
менавіта, таму ён і спужаўся”, – адзначыў Эміль Андрэ Эрстад.

 

У 2012 годзе ён ужо
спрабаваў прыехаць у Беларусь, але і тады яму адмовілі ва ўездзе ў краіну.

Болей навін