У Нясвіжы сёння будуць судзіць Наталлю Бордак (абнаўляецца)

12 мая 2014 10:48  |  Палітыка

У Нясвіжы 12
траўня распачнецца судовы працэс над актывісткай аргкамітэту па стварэнні
партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Наталляй Бордак,
затрыманай 9 траўня.

 

У Нясвіж ужо
прыбыў прадстаўнік БХД з Менску, які будзе сачыць за развіццём падзеяў. Прэсавая
служба БХД будзе інфармаваць пра хаду судовага працэсу.

 

Нагадаем, Наталлю
Бордак затрымалі за плакат
“Не пуцінскай вайне з Украінай!”. Перадачы для яе міліцыянты прымаць адмовіліся.

Болей навін