Кампанія “Абаронім нашых дзяцей ад алкагалізму” выйшла ў інтэрнэт

16 мая 2014 15:19  |  Грамадства

У дадатак да “жывога”
збору подпісаў ў межах кампаніі “Абаронім нашых дзяцей ад
алкагалізму” за змены палітыкі беларускай дзяржавы ў галіне гандлю
алкаголем Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя распачала збор подпісаў у
інтэрнэце.

 

З 15 траўня
жадаючыя далучыцца да барацьбы з алкагольнай катастрофай у Беларусі могуць
паставіць свае подпісы таксама онлайн:

 

– на адмысловым сайце
кампаніі http://stop-alcogol.org/?page_id=22 (подпісы тут маюць юрыдычную моц),

 

на
платформе change.org
.

 

Апроч таго, створана адмысловая старонка ў сацыяльнай
сетцы Vkontakte
.

 

Заклікаем усіх
неабыякавых людзей падтрымаць кампанію як у інтэрнэце, так і ў рэальным жыцці.

Болей навін