Барда Змітра Сідаровіча знайшлі нежывым ва ўласнай кватэры

19 мая 2014 11:20  |  Грамадства

«Ён двое сутак не
адказваў на тэлефанаванні. У яго быў канцэрт, але ён не з’явіўся на яго, —
расказвае сябар памерлага, прадпрымальнік Алесь Суша. — Тады бацькі і былая
жонка неяк змаглі трапіць у кватэру ў Зялёным Лузе. Цяпер там аператыўнікі,
спрабуюць высветліць, што здарылася».

 

«Судмедэксперт
дапускае, што магло быць не забойства. Ускрыццё пакажа», — напісала ў фэйсбуку
Марына Сідаровіч.

 

Зміцер Сідаровіч
нарадзіўся ў 1965 у Мінску. Музыка, бард, дудар. У 1991 стварыў гурт «Камелот».
Выпусціў кнігу вершаў «Тры жалуды». Аўтар-складальнік даведніка «Вялікія музыкі
ХХ стагоддзя». Акрамя бардаўскай песні актыўна займаўся фальклорам. Адраджаў
дуду. У 2000 удзельнічаў у альбоме «Вір» гурту «Стары Ольса».

 

У 2000 Зміцер
Сідаровіч разам з гуртамі «Стары Ольса» і «Contredanse» запісаў зборны альбом
«Вір» (выйшаў у 2001).

 

«Следчая група
УСК па Мінску працуе ў кватэры Змітра Сідаровіча, дзе сёння ён бы знойдзены без
прыкметаў жыцця. Праводзіцца агляд месца здарэння. Пра вынікі паведамім», —
напісала ў фэйсбуку прэс-сакратарка Следчага камітэта Юлія Ганчарова.

 

Пазней Ю.
Ганчарова паведаміла ў фэйсбуку: «Завершаны агляд месца здарэння. Прыкмет
гвалтоўнай смерці аглядам не ўстаноўлена. Бачных цялесных пашкоджанняў на целе
памерлага няма.

 

Прызначана
судова-медыцынская экспертыза, якая вызначыць дакладную прычыну смерці
З.Сідаровіча. УСК па Мінску пачата даследчая праверка».

Болей навін