Заўтра прэзентацыя “Беларускай глыбіні” ў Воршы
Павал Севярынец
наведае Оршу з прэзентацыяй сваёй новай кнігі
Севярынец больш
вядомы як палітык – былы намеснік старшыні Партыі БНФ, былы старшыня
“Маладога Фронту” і сёняшні сустаршыня аргкамітэту па стварэнні
партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя.
Але акрамя
палітычнай дзейнасці Павал з’яўляецца ўжо даволі вядомым і папулярным
публіцыстам. Агулам пад яго аўтарствам выйшла 5 кніг: Ды-джэй Адраджэння
(1998), Пакаленне Маладога Фронту (2002), Нацыянальная ідэя (2005), Лісты з
лесу (2007) і новая кніга Беларуская глыбіня (2014). Дзве апошнія кнігі –
зборнікі эсэ, напісаныя Паўлам пад час адбывання так званай “хіміі” ў
глухіх вёсках Полаччыны і Пружаншчыны.
21-га мая а 17-30
прэзентацыя кнігі “Беларусская глыбіня” адбудзецца ў Оршы па адрасе
вуліца Камсамольская д. 16, кв.4.