БХД: Прынятых паправак для абароны жыцця недастаткова
Беларуская
Хрысціянская Дэмакратыя вітае папраўкі ў закон Рэспублікі Беларусь “Аб
ахове здароўя”, якія былі прынятыя 21 траўня ў другім чытанні Палатай
прадстаўнікоў і дазваляюць лекарам адмаўляцца ад правядзення абортаў, а таксама
абавязваюць арганізацыі аховы здароўя ствараць умовы для перадабортнага
псіхалагічнага кансультавання жанчын, якія звярнуліся па перапыненне
цяжарнасці.
Гэтыя папраўкі паказваюць,
што аборт не з’яўляецца чымсьці нармальным. Разам з тым неабходна рабіць іншыя
крокі, каб спыніць забойствы ненароджаных дзяцей у Беларусі. У прыватнасці,
трэба выканаць іншыя патрабаванні, датычныя практыкі правядзенні абортаў, пад
якімі падпісаліся тысячы беларускіх грамадзянаў:
– Увесці
абавязковы пяцідзённы перыяд чакання з моманту падачы заявы аб намеры зрабіць
аборт да моманту яго правядзення;
-. Абавязаць
лекараў інфармаваць жанчын аб рэлігійных і грамадскіх арганізацыях, якія
займаюцца прафілактыкай абортаў;
– Скараціць
тэрмін для правядзення аборту да 7 тыдняў;
– Увесці забарону
правядзення клінічных выпрабаванняў на чалавечых эмбрыёнах.
Беларускія
хрысціянскія дэмакраты будуць працягваць кампанію “За сямейныя каштоўнасці”
ў абарону пачатых жыццяў. Мы заклікаем партыі, грамадскія арганізацыі,
інцыятывы, рухі і кампаніі далучыцца да кампаніі. Наша мэта – зрабіць так, каб
беларусы не забівалі сваіх дзяцей.