Севярынец прэзентаваў “Беларускую глыбіню” ў Наваполацку і Барысаве
Прэзентацыі новай
кнігі Паўла Севярынца “Беларуская глыбіня” прайшлі ў Наваполацку і Барысаве.
17 траўня з “Беларускай глыбінёй” пазнаёміліся жыхары Наваполацка, 20-га
– Барысава.
Наступныя
прэзентацыя запланаваныя: Ворша – 21 траўня, Маладзечна – 23-га, Магілёў – 24-га.
Прэзентацыя ў Менску
прызначаная на 10 чэрвеня.
Нагадаем, кніга
“Беларуская глыбіня” была напісаная Паўлам Севярынцам падчас
трохгадовай ссылкі за Плошчу ў спецкамендатуры ў вёсцы Куплін Пружанскага
раёну. Гэта – серыя эсэ пра беларускую глыбінку, гісторыю і нацыянальную ідэю.