БХД: Беларусь усё больш робіцца прыдаткам Расеі

29 мая 2014 13:19  |  Галоўныя навіны

Заява БХД адносна
падпісання дамовы пра стварэнне Еўразійскага эканамічнага звязу:

 

“Падпісанне
29 траўня Аляксандрам Лукашэнкам ад імя Беларусі дамовы пра стварэнне
Еўразійскага эканамічнага звязу ставіць краіну яшчэ ў большую залежнасць ад
Расеі.

 

Гэтая дамова не
нясе эканамічнай выгады Беларусі, спрыяе стагнацыі беларускай эканоміцы і
супярэчыць патрэбам нацыянальнай бяспекі дзяржавы. Замест дыверсіфікацыі
знешнеэканамічных і знешнепалітычных сувязяў улады яшчэ шчыльней прывязваюць
Беларусь да Расеі, робячы яе дэ факта прыдаткам новай Расейскай імперыі.

 

Беларуская
Хрысціянская Дэмакратыя патрабуе выхады з гэтай дамовы, Арганізацыі дамовы пра
калектыўную бяспеку і іншых падобных дамоваў і арганізацыяў.

 

Падпісанне такіх
дамоваў – гэта рэальныя крокі па страце суверэнінту Беларусі і знішчэнню незалежнасці беларускай дзяржавы”.

Болей навін