У Нясвiжы распачалася антыалкагольная кампанiя (фота)

16 чэрвеня 2014 15:40  |  Грамадства

У Нясвiжы распачалася
антыалкагольная кампанiя, якая уключае ў сабе сбор подпiсаў i iнфармаванне
насельніцтва па дадзенай праблеме.

 

“Праблема алкаголю
надзвычай актуальная для Нясвіжа. Калі проста прайсціся па горадзе, можна
сустрэць заўсёдных мясцовых аматараў з характэрным выглядам. “Групы людзей
па інтарэсам” можна заўважыць на вуліцах, грамадскіх месцах, каля
цэркваў… Часам складваецца ўражанне, што міліцыя заплюшчвае вочы на
адкрытавыпіваючых, якія даўно ўжо сталі часткай гісторыка-культурніцкага
пейзажу Нясвіжа”, – адзначае мясцовая актывістка аргкамітэту Беларускай
Хрысціянскай Дэмакратыі Наталля Бордак.

 

Актывісты БХД расклейваюць
авесткі аб правядзенні антыалагольнай кампаніі, раздаюць улеткі, заклікаюць
грамадзян далучыцца да кампаніі.

 

У Нясвiжы распачалася антыалкагольная кампанiя (фота)
У Нясвiжы распачалася антыалкагольная кампанiя (фота)
У Нясвiжы распачалася антыалкагольная кампанiя (фота)

Болей навін