Яўген Дудкін: Сістэма цэнтралізаванага тэставання зайшла ў тупік (відэа)

18 чэрвеня 2014 14:10  |  Палітыка

Хрысціянскія дэмакраты выступаюць за якасную сучасную адукацыю
еўрапейскага ўзроўню. Пра гэта ў межах праекту Epramova заявіў магілёўскі актывіст МХД Яўген Дудкін.

 

“Сістэма цэнтралізаванага тэставання зайшла ў тупік. Прычынай
таму стала завучванне вучнямі адказаў, адмова ад лагічнага мыслення і
разважання. Мы выступаем за мадэрнізацыю агульнадзяржаўнага іспыту”, –
заявіў ён.

 

“Мы далучым Беларусь да Балонскага працэсу. Беларусь –
сэрца Еўропы і яе нельга пакідаць збоку ад еўрапейскіх стандартаў. Нельга
пакідаць беларускіх студэнтаў без еўрапейскага ўзроўню развіцця адукацыі,
практыкі і будучай працы”, – падкрэсліў актывіст МХД.

 

Пры гэтым ён выступіў за вяртанне законных ільготаў студэнтам,
бо “студэнты больш працуюць, каб аплаціць навучанне”.

Апроч
таго, Яўген Дудкін выступіў у абарону правоў выкладчыкаў. “Сістэма
кантрактаў, якая склалася ў сферы адукацыі, абмяжоўвае выкладчыкаў, замінае
творчаму развіццю. Мы кажам так незалежным прафесійным выкладчыкам, павышэнню
іх заробкаў, а таксама гонару слову “Настаўнік”!” – заявіў ён.

 

Болей навін