Беларускі Пілігрымскі Хіт: найлепшыя спевы пілігрымаў (фота)
У
чэрвені гэтага года, перад парою пілігрымак, у Мінску выйшаў зборнік найлепшых
паломніцкіх спеваў па-беларуску:
“Беларускі Пілігрымскі Хіт”.
Гэты
дыск – ужо шосты ў серыі “Беларускі Хрысціянскі Хіт”, заснаванай у 2008 годзе.
Спярша былі “Хрысціянскія гімны” (2008), “Хіты праслаўлення” (2009), зборнік
калядных хітоў “Хрыстос нарадзіўся” (2009), велікодных “Хрыстос уваскрос”
(2010), а таксама складанка “Бардаўскі Хрысціянскі Хіт” (2010).
Канцэпцыя
серыі простая: найлепшыя хрысціянскія спевы розных канфесіяў па-беларуску.
Кожны дыск пачынаецца беларускім духоўным гімнам “Магутны Божа” у розных
выкананнях, большасць заканчваецца спеўнай малітвай “Ойча наш”. Для кожнага
зборніка папярэдне набіраецца 30-40 кампазіцыяў, з якіх фокус-групы
(супольнасці вернікаў па 7-10 чалавек з розных рэгіёнаў) адбіраюць 20 найбольш
моцных.
У
“Беларускім Хрысціянскім Хіце” удзельнічаюць Алеся Ўнукоўская і “Тэзаўрус”,
“Небасхіл” і “Laudans”,
Інэса Леадаская і Андрусь Мельнікаў, “Псальмяры” і “DVA”, Ганна і Ядвіга Багдановічы.
“Беларускі
Хрысціянскі Хіт” – гэта спевы на словы Янкі Купалы, Уладзіміра Караткевіча,
Пімена Панчанкі, Ларысы Геніюш, Лявона Вольскага, Рыгора Барадуліна.
Сёлетні
шосты дыск – пілігрымскі. Гвардыя адданых, ахвярных і адважных хрысціянскіх
вандроўнікаў зачакалася свайго дыска, сваёй калекцыі “The best”. “Беларускі Пілігрымскі Хіт”
– адабраныя з дапамогай фокус-групаў спеўныя малітвы, якія гучаць у пілігрымках
ды на хрысціянскіх фэстах: у дарозе ды ў Будславе, Івянцы, Браславе, Росіцы,
Лагішыне, Полацку, Менску. Нароўні з вядомымі выканаўцамі – такімі як Алеся
Ўнукоўская і “Подых Духа” – у складанку трапілі і новыя “зорачкі” – “Laudans”, Юля Фралова, “Рыбы”. У
Беларусі часьцяком бывае, што ўнікальныя гурты або спеўныя шэдэўры вядомыя
толькі ў сваёй парафіі або асобнай пілігрымцы. ”Пілігрымскі Хіт” знаёміць Вас з
найлепшымі.
“Беларускі
Пілігрымскі Хіт” выйшаў дзякуючы кампаніі “Будзьма беларусамі”, вядомай яскравымі
праектамі, накіраванымі на падтрымку нацыянальнай культуры.
“Беларускі
Хрысціянскі Хіт” – не камерцыйны праект. Каманда маладых энтузіястаў ня ставіць
сваёй мэтай зарабіць на беларускай хрысціянскай музыцы. Стратэгія “БХХ” – за
кошт ахвяраванняў і спонсарскай падтрымкі выдаць поўны збор найлепшых
беларускамоўных хрысціянскіх спеваў.
Свае
прапановы і ідэі да праекту Вы можаце выказаць праз тэлефоны +375 29593
71 60, +375 29861 62 28 або электронную пошту [email protected]. Далучайцеся!
Наступнымі
ў серыі “БХХ” чакаюцца зборнік найлепшых хрысціянскіх патрыятычных спеваў
“Люблю Беларусь”, “Беларускі Хрысціянскі Рок” і “Беларускі Літургічны Спеў”.
Беларусь,
якая спявае і моліцца – жыве!