Запрашаем на прэзентацыю “Беларускай глыбіні” ў Гародні
26 чэрвеня ў Гародні па адрасе вуліца Будзённага 48а, пакой 100
адбудзецца прэзентацыя кнігі “Беларуская глыбіня” сустаршыні аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская
Хрысціянская Дэмакратыя” Паўла Севярынца.
“Беларуская глыбіня” – зборнік з 84-х эсэ, напісаных у
2011-2013 гадах, прысвечаны беларускай нацыянальнай ідэі, гісторыі, знакавым
асобам і палітвязням, а таксама Пружанскаму раёну, дзе Севярынец адбываў ссылку
за Плошчу.
Пачатак а 18.00. Уваход – вольны.
Запрашаем зацікаўленых і журналістаў.