2 ліпеня а 18-й – вечарына салідарнасці з Рыгорам Кійко
У сераду , 2 ліпеня, на Чарнышэўскага 3а а 18-й гадзіне
адбудзецца вечарына салідарнасці з адным з першых палітвязняў у Беларусі
Рыгорам Кійко.
Сябры, калегі, мастацкая супольнасць “Пагоня”
арганізоўваюць збор сродкаў на лячэнне спадара Кійко.
У выніку цяжкага захворвання спадару Рыгору патрабуюцца дарагія лекі і складаная
аперацыя, якую робяць толькі за мяжой. Яго сябры і паплечнікі просяць дапамагчы
сабраць сродкі на аперацыю і лекі для Рыгора Кійко.
Рыгор Кійко — вядомы беларускі кераміст, сябра Саюзу мастакоў і
суполкі «Пагоня». Доўгі час працаваў ў бібліятэцы ў касцёле святых Сымона і
Алены (Чырвоны касцёл) у Менску.
У 1997 годзе ён, адбіваючы на Дні Волі-1997 бел-чырвона-белы
сцяг, быў арыштаваны, правёў тры месяцы ў СІЗА на Валадарскага і атрымаў два
гады «хіміі» ў Зембінскай спецкамендатуры. Быў прызнаны «Amnesty International»
вязнем сумлення.8 лістапада 2001 годзе быў жорстка збіты пры абароне
Курапатаў.
Запрашаем усіх жадаючых дапамагчы і журналістаў.