Са 100 замоўленых БХД пікетаў супраць алкагалізацыі дазволены толькі адзін

08 ліпеня 2014 13:16  |  Галоўныя навіны

З больш чым 100 пікетаў, замўленых Беларускімі Хрысціянскімі
Дэмакратамі ў 41 горадзе Беларусі, дазволены толькі адзін. Ён пройдзе 18
чэрвеня з 17:00 да 19:00 у Клічаве, насельніцтва якога ў лепшым выпадку складае
толькі 7 тыс. чалавек.

 

Тэмай
пікетаў
была абарона дзяцей ад алкагалізму. Дзеянні ўладаў БХД расцэньвае
як парушэнне правоў грамадзян на свабоду сходаў і свабоду выказвання.

 

“Замоўленыя пікеты мелі ясна акрэслены характар. На іх планавалася
збіраць подпісы ў падтрымку зменаў у заканадаўства за дэалкагалізацыю
насельніцтва, меркавалася распавесці пра антыалкагольную кампанію. Ужо сабраныя
тысячы подпісаў у падтрымку кампаніі, і правядзенне пікетаў было б лагічай
часткай кампаніі. Тое, што пікеты не дазваляюць нават па сацыяльных тэмах,
сведчыць пра панічны страх уладаў перад любой грамадскай актыўнасцю. А дэкларацыі
чыноўнікаў пра клопаты грамадзян застаюцца пустымі, за якімі няма рэальных
крокаў. Насельніцтва масавае спайваецца, а правядзенню кампаніі супраць
алкагалізацыі робяцца перашкоды”, – адзначыў сустаршыня аргкамітэту БХД
Віталь Рымашэўскі.

Болей навін