Зміцер Бартосік выступіць з дабрачынным канцэртам салідарнасці з Рыгорам Кійко
У чацвер, 31 ліпеня, беларускі бард Зміцер Бартосік
выступіць з дабрачынным канцэртам салідарнасці з Рыгорам Кійко. Канцэрт
пачнецца а 18.00 у Мінску па адрасе Чарнышэўскага, 3А.
Нагадаем, беларускі мастак, каталіцкі вернік Рыгор Кійко —у
бядзе. У выніку цяжкага захворвання спадару Рыгору патрабуюцца дарагія лекі
і складаная аперацыя, якую робяць толькі за мяжой. Яго сябры і паплечнікі
просяць дапамагчы сабраць сродкі на аперацыю і лекі для Рыгора Кійко.