Небудаўніцтва смеццекамбінату ў Віцебску: Таццяна Севярынец даслала скаргі ў Адміністрацыю прэзідэнта (фота)

30 ліпеня 2014 14:43  |  Галоўныя навіны

Сёння, 30 ліпеня, каардынатар аргкамітэту па стварэнні
партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Таццяна Севярынец даслала
скаргі ў Міністэрства жыллева-камунальнай гаспадаркі і Адміністрацыю прэзідэнта
Беларусі па пытаннях пабудовы смеццеперапрацоўчага камбінату ў Віцебску.

“Магчымасці дагрукацца да абласнога чынавенста, адказнага
за гэтую праблему, вычарпаныя”, – адзначыла яна.

Нагадаем, што будаўніцтва смеццепераапрацоўчага камбінату ў
Віцебску, які мусіў бы быць адчынены, яшчэ ў 2011 годзе,няма нават у планах на 2014 год.
У красавіку Таццяна Севярынец і Алена Шабуня перадалі ў Камітэт
дзяржкантролю 945 подпісаў на 48 падпісных аркушах за будаўніцтва
смеццепераапрацоўчага камбінату.

Болей навін